У Воршы адкрылася новая гасцініца
15 сучасных нумароў на 45 месцаў, утульнае кафэ, зручная паркоўка. Усё гэта створана для камфортнага знаходжання гасцей. Рэалізавала гэты праект ЗАТ «Аршанскі Дом гандлю».
У адкрыцці гасцінічнага комплексу прынялі ўдзел ганаровыя госці: старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачэнка і яго намеснік Віктар Калачоў, начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Васіль Захарэвіч.
Кіраўнік вобласці падкрэсліў значнасць адкрыцця гасцінічнага комплексу ў Оршы для далейшага развіцця турыстычнага, спартыўнага, культурнага патэнцыялу рэгіёна.
– Аршанскі край стаў яшчэ больш утульным, прывабным, прыгожым, – заўважыў Аляксандр Міхайлавіч.
У сваю чаргу старшыня райвыканкама Ігар Ісачанка нагадаў, што Указ № 506 «Аб развіцці Аршанскага раёна» ўключае 18 падпраграм і 353 мерапрыемствы. Яны ахопліваюць усе сферы дзейнасці, у тым ліку і спартыўную галіну, турызм.
– Гэта знакавая падзея для ўсіх нас, – адзначыў Ігар Уладзіміравіч. – Тут створаны выдатныя ўмовы для таго, каб госці горада маглі камфортна адпачываць, займацца спортам, цешыцца прыгажосцю і вывучаць гісторыка-культурную спадчыну Аршаншчыны.
Пасля таго, як ганаровыя госці перарэзалі сімвалічную чырвоную стужку, кіраўнікі інвестпраекта Сяргей і Ірына Постнікавы правялі для іх экскурсію па новым гасцінічным комплексе і паказалі ўмовы пражывання будучых кліентаў.
"Аршанская газета"