У Воршы адкрылі шматпрофільную паліклініку
Прэм'ер-міністр нагадаў, што на працягу пяці гадоў у Аршанскім раёне рэалізоўвалася праграма паскоранага развіцця дадзенага рэгіёна. Яе дзеянне на паперы завяршылася ў мінулым годзе. Аднак развіццё Аршанскага раёна на гэтым не спынілася, падкрэсліў Раман Галоўчанка:
– Сёння ў строй уступае новая паліклініка. Гэта вельмі запатрабаваная ўстанова для жыхароў Оршы. Дзяржава не засталася ўбаку ад гэтага аб'екта. У яго будаўніцтва ўкладзена каля 55 млн рублёў бюджэтных сродкаў. І я ўпэўнены, што гэта па-сапраўднаму добры падарунак для аршанцаў.
Раман Галоўчанка звярнуў увагу, што аб'ект пабудаваны па самых сучасных тэхналогіях. Абсталяваны ўсім неабходным медыцынскім абсталяваннем. Укамплектаваны ўрачэбнымі кадрамі. Пры гэтым у сферы развіцця аховы здароўя Віцебскай вобласці гэта далёка не апошні аб'ект, падкрэсліў ён:
– У найбліжэйшай перспектыве трэба будзе ўвесці ў строй новы корпус абласной інфекцыйнай бальніцы, новы хірургічны комплекс Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Калі ж гаварыць пра медыцыну Аршанскага рэгіёна, то і тут у 2018 годзе здалі ў эксплуатацыю новы корпус гарадской бальніцы № 1 імя Семашкі, у 2020 годзе – аддзяленне рэабілітацыі ў горадзе Барань. Акрамя таго, прывялі ў належны стан ФАПы, амбулаторыі раёнаў, участковыя бальніцы, істотна абнавілі парк машын хуткай медыцынскай дапамогі. Працягваецца перааснашчэнне іншых устаноў аховы здароўя сучасным абсталяваннем.
Падводзячы вынік, Раман Галоўчанка падкрэсліў, што сродкі, укладзеныя дзяржавай ва ўзвядзенне новай паліклінікі ў Оршы, абавязкова акупяцца:
– Гэта ўклад, каб гэты горад быў сучасным, а яго насельніцтва – здаровым.
Магутны імпульс для далейшага развіцця – Галоўчанка аб праграме развіцця Аршанскага раёна
Міністр аховы здароўя – аб падрыхтоўцы будучых медыкаў: сёлета набор у ВНУ і ССНУ павялічым