У Воршы адкрылі Нацыянальны студэнцкі форум і далі старт першаму моладзеваму YouTube-каналу

Сёння, 12 снежня, у Оршы далі старт Нацыянальнаму студэнцкаму форуму «У аб’ектыве — МОЛАДЗЬ!». Яго арганізатары — Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. 

Сімвалічна, што мерапрыемства прымае афіцыйная маладзёжная сталіца Беларусі — 2019. Фестываль, які праходзіць на базе Аршанскага дзяржаўнага механіка-эканамічнага каледжа, сабраў 170 гасцей з розных куткоў краіны.

Сярод іх студэнты ВНУ, удзельнікі адкрытага конкурсу «Благасфера 1.0», маладзёжныя паслы ЦУР, прарэктары ўстаноў вышэйшай адукацыі. Прынцып работы — адкрыты дыялог з перадавой моладдзю. Лейтматыў самы сучасны — сацыяльныя сеткі, благасфера і інтэрнэт не толькі для забавы, карысці дзеля. Пачатак форуму азнаменавала яркая і доўгачаканая падзея. Міністр адукацыі Ігар Карпенка і рабяты-пераможцы «Благасферы 1.0» далі адлік першаму айчыннаму маладзёжнаму YouTube-каналу. Нагадаем, што ў сямі конкурсных намінацыях «Благасферы 1.0» за статус лепшых з лепшых змагаліся больш за 180 маладых блогераў краіны.


Пасля адкрытага дыялогу з міністрам рабят чакаюць майстар-класы па стварэнні, размяшчэнні і прасоўванні кантэнту ў інтэрнэце на платформах «Instagram», «YouTube». У студэнтаў будзе магчымасць паўдзельнічаць у здымках відэасюжэтаў для маладзёжнага YouTube-канала, які так і назвалі — «У аб’ектыве — моладзь». Дарэчы, ён запрацуе на базе Рэспубліканскага маладзёжнага цэнтра. Першы выпуск плануюць даць у эфір зусім хутка і прысвецяць падзеі ў Оршы.   


Магчымасці інтэрнэту велізарныя, галоўнае, гэтым пісьменна карыстацца. Сацыяльныя сеткі, YouTube — сёння гэта ўжо лад жыцця, а значыць, ёсць неабходнасць фарміраваць пэўную культуру зносін, паводзін у іх, абазначыў у гутарцы са СМІ міністр адукацыі Ігар Карпенка:


— Далёка не заўсёды ўяўляеш, наколькі шчыры з табой чалавек, які сядзіць па той бок экрана. А жывыя зносіны даюць поўнае ўяўленне пра суразмоўцу. Словы, эмоцыі, жэсты — усё гэта дазваляе нам лепш зразумець адзін аднаго. Таму асабіста мая думка, што ніводная сацыяльная сетка не заменіць размовы тварам да твару. Разам з тым мы павінны ўлічваць сучасныя рэаліі, праекты, якія сёння прадстаўляюць хлопцы, патрэбная і разумная ініцыятыва.