У Воршы адкрылі вайскова-патрыятычны клуб пад эгідай УУС

В Орше открыли военно-патриотический клуб под эгидой УВД
У Оршы пры ўдзеле міністра ўнутраных спраў Беларусі генерал-лейтэнанта міліцыі Івана Кубракова ўрачыста адкрылі ваенна-патрыятычны клуб «Зубр». Ён створаны на базе мясцовай сярэдняй школы № 9 пры падтрымцы ўпраўлення ўнутраных спраў Аршанскага райвыканкама.

Выхаванцамі клуба сталі 11 юнакоў і 10 дзяўчат, якія вучацца ў 6, 8–9-х класах. Перш чым надзець форму «Зубра», а яна толькі ў нюансах адрозніваецца ад сапраўднай міліцэйскай, школьнікі прайшлі сур'ёзны адбор. Да цырымоніі ўручэння сцяга і пасведчанняў членаў клуба рабяты пачалі рыхтавацца яшчэ з пачатку навучальнага года.

Ваенна-патрыятычнае аб'яднанне з'явілася ў школе № 9 не выпадкова, расказала яе дырэктар Валянціна Палякова:

– Наша ўстанова адукацыі даўно супрацоўнічае з райупраўленнем унутраных спраў. Сёлета наш атрад аховы правапарадку стаў лепшым у Віцебскай вобласці. Нядаўна атрымалі вікторыю і ў раённым конкурсе агітбрыгад юных сяброў міліцыі. Хутка нашы старшакласнікі будуць абараняць гонар родных раёна і навучальнай установы на абласным этапе гэтага спаборніцтва.

 


Ідэя стварэння клуба зарадзілася яшчэ мінулай вясной, калі мы заключылі пагадненне аб супрацоўніцтве з УУС Аршанскага райвыканкама. Нямалае значэнне ў гэтым адыграла асоба былога начальніка ўпраўлення Барвянкова Сяргея Канстанцінавіча, якога, на жаль, ужо няма з намі. Але памяць аб яго высокіх прафесійных і чалавечых якасцях жыве, з'яўляецца арыенцірам для тых жа выхаванцаў «Зубра».

Сёння жадаючых наведваць заняткі ў клубе больш, чым яго ўдзельнікаў, заўважыла Валянціна Палякова. У школе № 9 працуюць аб'яднанні прававой накіраванасці, а таксама створаны асобны кабінет з экспазіцыяй, прысвечанай гісторыі праваахоўных органаў.