У Воршы адправілі за краты эксгібіцыяніста-рэцыдывіста
Крымінальную справу па абвінавачванні 32-гадовага мужчыны ў распутных дзеяннях у дачыненні да непаўналетняй Аршанскі раённы суд разглядаў у закрытым судовым пасяджэнні. Пацярпелая – дзесяцігадовая дзяўчынка.
Крымінальны інцыдэнт стаў поўнай нечаканасцю для родных і блізкіх абвінавачанага. Ён жанаты, выхоўвае ўласнае дзіця. Малады чалавек ужо быў раней асуджаны за аналагічныя дзеянні. Вось толькі кваліфікавалі іх тады як хуліганства. Аддзелаўся банальным штрафам.
Цяпер яму давядзецца адправіцца за краты на 1 год і 1 месяц і выплаціць маральную шкоду ў суме 15 мільёнаў рублёў. Наручнікі на аматара вострых адчуванняў надзелі прама ў зале суда.
Намеснік пракурора Аршанскага раёна Аляксей Корсакаў распавядае:
– Абвінавачаны плакаў і стаяў на каленях перад маці пацярпелай дзяўчынкі. Спасылаўся на хваробу і немагчымасць кантраляваць свае дзеянні. Падчас следства ён ужо праходзіў курс лячэння ў лекара. Сцвярджаў, што раней справіцца ў адзіночку з заганай не мог. Цяпер, маўляў, зрабіць гэта будзе прасцей – яго падтрымліваюць медыкі, жонка і бацькі.
Бацькі, дарэчы, вельмі сур'ёзныя людзі, яны былі шакаваныя ад таго, што адбылося. Бацьку раз-пораз станавілася дрэнна ў зале суда, ён распавядаў, што зрабіў усё магчымае, каб выгадаваць сына сапраўдным мужчынам.
Зврашчэнца, які атрымліваў сэксуальнае задавальненне, дэманструючы свае палавыя органы, затрымалі некалькі месяцаў таму. У міліцыю звярнулася жанчына, якая паведаміла: на вуліцы незнаёмы мужчына пад выдуманай нагодай адвёў яе дачку ў бок і папрасіў пакарауліць ровар. Там і прадэманстраваў тое, што хацеў. Перапуджанае дзіця кінулася бегчы.
"Дэманстратара" знайшлі з дапамогай відэазапісу, якая была зроблена камерай бліжэйшага прадуктовага магазіна. Адзін з жыхароў горада пазнаў на фота свайго знаёмага – яму сказалі, што хлопца шукаюць па прычыне ДТЗ. Так тайнае стала яўным.
Абвінавачаны спрабаваў пераканаць суддзю, што сустрэча з малечай – чыстая выпадковасць. Ён, маўляў, хацеў пазнаёміцца з дарослай дзяўчынай, але не знайшоў прыдатнай кандыдатуры. Вось толькі яго папярэдняе злачынства прымушае сумнявацца ў праўдзівасці гэтай версіі.
Некалькі гадоў таму аршанца затрымалі ў дызельным цягніку. Насупраць сядзелі мама з дачкой. Непрыкметна для дарослага спадарожніка ён таксама паказваў з-пад полы сваю годнасць дзіцяці. Напалоханая школьніца расказала маме пра дзіўнага дзядзьку ўжо пры выхадзе з вагона. Мама вярнулася ў цягнік. Не адна – разам з міліцыяй.
Алена Бегунова, СБ Беларусь сегодня