У Воршы пры спробе разабраць хлеў загінуў мужчына
24 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Воршы пры спробе разабраць сарай загінуў мужчына, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо.
Напярэдадні днём у Аршанскі ГРАСН паступіла паведамленне аб абрушванні стольнага перакрыцця ў нежылым шлакаблочным аднапавярховым сараі. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца здарэння, выявілі заціснутага пад заваламі мужчыну 1982 года нараджэння. З выкарыстаннем спецыяльнага інструмента пацярпелы быў дэблакаваны, аднак выратаваць яго не ўдалося.
Як адзначыла Марына Фандо, будынак, размешчаны на тэрыторыі прыватнага домаўладання, належаў 76-гадоваму пенсіянеру. Пажылая жонка ўладальніка вырашыла разабраць непатрэбную пабудову і прыцягнула для гэтага непрацуючага хлопца. Адсутнасць належнай кваліфікацыі і вопыту ў апошняга і прывяло да такога трагічнага выніку. -0-