У Воршы адбыўся выбух у кватэры: пацярпеў чалавек

В Орше произошёл взрыв в квартире:  пострадал человек

8 чэрвеня а 17-40 аршанскія ратавальнікі атрымалі паведамленне ад суседзяў аб выбуху ў кватэры на вуліцы 60 год БССР.

Калі да месца выкліку прыбылі ратавальнікі, на трэцім паверсе былі выбіты шкла, прыкмет гарэння не назіралася. Высветлілася, што на кухні аднапакаёвай кватэры, як мяркуецца, адбыўся выбух газапаветранай сумесі. У момант здарэння дома знаходзіўся непрацуючы гаспадар. Мужчына з папярэднім дыягназам «тэрмічныя апёкі 1-3 ступені 40% цела» шпіталізаваны. Іншыя члены сям'і знаходзіліся на лецішчы.

У выніку пашкоджана шкленне вокнаў, маёмасць на кухні. Нясёмыя канструкцыі дома не пашкоджаны. Эвакуацыя жыхароў не спатрэбілася.

Прычына здарэння высвятляецца.

МНС РБ