У Оршы прайшоў фестываль «Орша – калыска беларускага лёну»

В Орше прошёл фестиваль «Орша – колыбель белорусского льна»
Дэфiле, касцюмiраванае шэсце, феерверк – у горадзе на трох рэках упершыню прайшоў фестываль «Ворша – калыска беларускага лёну». Яго прысвяцiлi святкаванню Дня работнiкаў лёгкай прамысловасцi.

Перш чым сабрацца на галоўнай пляцоўцы льнянога  у iрачнасцi – каля калегiума iезуiтаў,– творчыя i працоўныя калектывы рэгiёну касцюмiраванай калонай прайшлi па цэнтральнай вулiцы райцентра. Аршанскi льнокамбiнат, ЗАТ АПТФ «Свiтанак», СП «Дынама Праграм Ворша», Аршанская фабрыка мастацкiх вырабаў, УП «Нiць», «Iнстытут лёну» НАН Беларусi, ААТ «Арeхаўскi льнозавод» – лепшым работнiкам гэтых прадпрыемстваў на цэнтральнай сцэне горада ўручылi заслужаныя ўзнагароды.

 

Характэрна, што Аршаншчына – адзiны ў вобласцi рэгiён, дзе ёсць свой iнстытут льнаводства. А Аршанскi льнокамбiнат з'яўляецца адзiным у Беларусi i самым буйным у краiнах СНД i Еуропе прадпрыемствам па вытворчасцi льняных тканін. Гэта буйнейшы пастаўшчык прадукцыi на расiйскi рынак i яшчэ ў 30 краiн свету, якi па абваёмах вытворчасцi лёну займае 1 месца ў ЕС. Менавiта таму Воршу па праве можна назваць льняной сталiцай i калыскай беларускага лёну.


Не толькi канцэртнай праграмай парадавалi арганiзатары фестывалю, але i выстаўкамi сельгас тэхнiкi, льнопрадукцыi, рамеснымi i гандлёвымi шэрагамi.  Зюамiнкай свята

стала моднае дэфіле – паказ калекцый адзення з лёну навучэнцамі Аршанскага ліцэя тэкстыльшчыкаў і гімназіі №1. Фінальнай нотай стаў  святочны феерверк.

 ВОЛЬГА ЛЕБЕДЗЕВА , «Віцебскія весці», фота Сяргея СЛЕПЦОВА.