У Воршы прайшлі спаборніцтвы мотагоншчыкаў Беларусі і Расіі

В Орше прошли соревнования мотогонщиков Беларуси и России

 Праверка на трываласць стала для мотагоншчыкаў Беларусі і Расіі 1-м этапам адкрытага чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь, прысвечанага памяці Героя Савецкага Саюза К. С. Заслонава. Ён прайшоў на трасе кар'ера р. Куцеінка ў Оршы.  

Дождж, які суправаджаў спартсменаў два дні спаборніцтваў, ператварыў большую частку гоначнай трасы ў суцэльнае глінянае месіва. Каб дабрацца да фінішу, спартсменам давялося праявіць усё сваё майстэрства, навыкі і упартасць. Градус барацьбы зашкальваў – спаборнічалі лепшыя мотакроссеры дзвюх дружалюбных краін. У першы дзень – гоншчыкі ў класах 50 куб. см, 65 куб. см, «EMX 250» і «Нацыянальны». У другі – у класах 85 куб. см, «EMX 125», Open і «Матацыкл з каляскай».

Шматлікія гледачы змаглі ўбачыць захапляючае відовішча. Спартсмены пераадольвалі складаныя трампліны на хуткаснай трасе з крутымі віражамі, рэзкія ўздымы і спускі – на друзлай пясчанай і сугліністай кросавых трасах.

Дарэчы, Орша прызнана цэнтрам тэхнічных відаў спорту не выпадкова. Як расказала начальнік аддзела спорту і турызму Аршанскага райвыканкама Сняжана Бруздзіна, тут на працягу паўвека праходзяць адборачныя, рэспубліканскія і міжнародныя спаборніцтвы па аўта- і мотагонках, картынгу, мадэлізму. На Аршаншчыне выхавана цэлая гвардзейская плеяда знакамітых спартсменаў, чэмпіёнаў свету, Еўропы, краіны.

Агульнае кіраўніцтва арганізацыяй спаборніцтваў ажыццяўлялі ДТСААФ і ГА «Беларуская асацыяцыя мотацыклетных відаў спорту». Непасрэдную падрыхтоўку і правядзенне – спецыялізаваная дзіцяча-юнацкая спартыўна-тэхнічная школа па аўтаматакросце ДТСААФ і Аршанскі райвыканкам.

"ВІЦЕБСКІЯ ВЕСТКІ"