У Воршы ў межах "Марафону адзінства" будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка «У будучыню – разам!»
Ужо на гэтым тыдні Орша сустрэне «Марафон адзінства»! Святочныя мерапрыемствы пройдуць у райцэнтры 6 і 7 снежня.
Адным з «фішак» акцыі ў райцэнтры стане праца інтэрактыўнай пляцоўкі Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка «У будучыню – разам!».
У праграме:
- навуковыя праекты навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка па робататэхніцы, біятэхналогіях, віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, архітэктуры і дызайне,
- авіякасмічных тэхналогіях,
- інтэлектуальная віктарына «Атамны спрынт»,
- віктарына «Фізіка для пачаткоўцаў»,
- інтэлектуальная гульня «Дэтэктар ведаў».
Час: 6 і 7 снежня з 10.00 да 18.00.
Месца: Аршанскі гарадскі Цэнтр культуры «Перамога» ( вул. Ул. Леніна, 31, 2 паверх).