У Оршы ўпершыню праходзіць міжрэгіянальны форум маладых парламентарыяў «Час тваіх магчымасцей»

У Оршы па ініцыятыве раённага Савета дэпутатаў і райвыканкама ўпершыню праходзіць міжрэгіянальны форум маладых парламентарыяў «Час тваіх магчымасцей».

На Лядовай арэне ён сабраў больш за 50 удзельнікаў з Віцебска, Оршы,  Ліёзна,  Магілёва і горада Цвер Расійскай Федэрацыі. Ганаровым госцем і спікерам мерапрыемства стаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў.

– Цяпер вельмі актыўна вядзецца прыцягненне моладзі ў грамадска-палітычнае жыццё нашай краіны.   Ствараюцца маладзёжныя парламенты на рэгіянальным, абласным, рэспубліканскім  узроўнях, пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь. Усё гэта робіцца з мэтай таго, каб моладзь адчула сваю датычнасць да жыцця краіны. Каб яна разумела, што яе ідэі, яе погляды на жыццё вельмі важныя для нас, для людзей, якія займаюцца дзяржаўным будаўніцтвам, развіццём сваіх рэгіёнаў, – сказаў кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны. –  Будучыня нашай Беларусі за моладдзю. Ад таго, наколькі мы захаваем пераемнасць нашых традыцый, нашых духоўных арыенціраў, наколькі мы перадамо неабходнасць захавання гістарычнай памяці нашаму падрастаючаму пакаленню, шмат у чым залежыць будучыня краіны. Нашы маладыя людзі павінны шанаваць дасягненні папярэдніх пакаленняў. Каб яны разумелі, што ў сапраўдным яны патрэбны і запатрабаваны. Такія форумы дазваляюць аб'яднаць, згуртаваць моладзь, даць ім магчымасць пагутарыць, абмяняцца вопытам, ідэямі, выбудаваць кантакты, якія паслужаць асновай для далейшых сумес­ных праектаў. Гэта важная, добрая ініцыятыва. Сэнс, які закладзены ў гэтай сустрэчы, глыбокі. Атрадна, што адгукнуліся маладыя парламентарыі з Цверы. Думаю, такія форумы стануць традыцыйнымі і пашыраць геаграфію. 

У праграме форуму – семінар «Маладзёжны парламентарызм – форма рэалізацыі маладзёжнай палітыкі», дыялогавая пляцоўка «Школа эфектыўнага кіраўніка», мітап «Рэалізацыя маладзёжных праектаў». Таксама пройдуць майстар-класы для юнакоў «Прэзідэнцкі спорт» з Хакейным клубам «Лакаматыў-Орша» і  «Сімвалы маёй краіны», дзе дзяўчаты будуць вырабляць брошкі-сцягі Рэспублікі Беларусь.

Завершыць праграму форуму экскурсія па знакавых мясцінах Капысі – малой радзіме Прэзідэнта. 

"Віцебскія весці"