Наконт здарэння
11 лістапада 2012 года ў 18.48 каля будынка Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці адбыўся выбух прымітыўнага самаробнага піратэхнічнага прыстасавання, які прывёў да пашкоджання двух вокнаў адміністрацыйнага будынка.
Па папярэдніх ацэнках, прыстасаванне ўяўляла сабой кардонны або пластмасавы тубус, начынены 50-70 грамамі піратэхнічнай сумесі і змешчаны ў металічную банку ёмістасцю 0,25-0,33 л без паражальных элементаў. У дзеянне прыведзена агнявым спосабам (шляхам падпалу).
У выніку тэрміновых следчых дзеянняў і на падставе паказанняў сведкаў затрыманы тры чалавекі, адзін з якіх з вонкавымі прыкметамі адхіленняў ад нармальных паводзін раней ажыццяўляў тэлефонныя званкі ва УКДБ з някарэктнымі выказваннямі ў адрас органаў улады. Заведзена крымінальная справа па ч.3 арт. 339 КК Беларусі (хуліганства).
На месцы здарэння працуе аператыўна-следчая група.