У памяць пра загінулых у баях у Віцебску ўсклалі кветкі да Вечнага агню на плошчы Перамогі
Мерапрыемствы, прысвечаныя святу, прайшлі ва ўсіх раёнах вобласці. Напрыклад, у Віцебску старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнтаў, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскіх арганізацый і моладзі прынялі ўдзел у цырымоніі ўскладання вянкоў і кветак да манумента савецкім воінам, партызанам і падпольшчыкам на плошчы Перамогі.
— Гэта свята з добрымі савецкімі традыцыямі, але наогул-то ратную службу нашым продкам даводзілася выконваць і 200, і 300, і 1000 гадоў таму. Таму паважаць і шанаваць абаронцаў Айчыны ў беларусаў у крыві, — сказаў Аляксандр Субоцін. — У гэты дзень мы дзякуем цяперашнім вайскоўцам і ўспамінаем загінулых воінаў, дзякуючы якім сёння жывём у свабоднай краіне. Гэта асабліва актуальна ў год 80-годдзя вызвалення вобласці і краіны.