У парку імя Савецкай Арміі ў Віцебску пройдуць абласныя спаборніцтвы па лыжным арыентаванні
8-10 лютага 2013 г. у г.Віцебску (парк ім. Савецкай Арміі) праводзяцца абласныя спаборніцтвы па лыжным арыентаванні.
Мэта спаборніцтваў – далейшае развіццё і прапаганда лыжнага арыентавання ў Віцебскай вобласці, прыцягненне моладзі да актыўных заняткаў спортам, вызначэнне наймацнейшых спартсменаў і адбор у зборную вобласці для ўдзелу ў рэспубліканскіх спаборніцтвах.
У спаборніцтвах прымаюць удзел зборныя каманды раёнаў і гарадоў вобласці, навучальных устаноў, спортклубаў па ўзроставых групах: МЖ-14 (1999-2000 г.н.), МЖ-16 (1997-1998 г.н.), МЖ-18 (1996-1995 г.н.), МЖ-20 (1994-1993 г.н.), МЖ-21 (1992 г.н. і старэйшыя).
Склад зборнай каманды – 12 чалавек: 10 спартсменаў, 1 прадстаўнік, 1 трэнер.
У праграме спаборніцтваў – асабіста-каманднае праходжанне дыстанцыі, 2-этапная эстафета.
(Кантактны тэлефон 55 30 26, Парфёнаў Аляксандр Іванавіч – намеснік дырэктара Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Віцебскі абласны палац дзяцей і моладзі“, начальнік аддзела турызму і краязнаўства)
рай.
Собинфо