У першы дзень продажу квіткоў на «Славянскі базар 2019» у Віцебску выстраіліся чэргі
У спісе праектаў, на якія ўжо пачаўся продаж квіткоў, – сольныя канцэрты Стаса Міхайлава, Валерыя Лявонцьева, Надзеі Кадышавай і ансамбля «Залатое кальцо», Віктара Каралёва, гурта «Кіпелаў», а таксама ўрачыстае адкрыццё фестывалю, Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні, канцэрты «Уверцюра да фестывалю», Viva, Italia!
Як паведамілі vitvesti.by у дырэкцыі фестывалю, спіс самых запатрабаваных артыстаў узначальвае Стас Міхайлаў, за ім ідуць Валерый Лявонцьеў і Віктар Каралёў. Нямала жадаючых трапіць на адкрыццё форуму і паслухаць песні Італіі.
З 15 сакавіка ў касах Віцебска і на сайтах kvitki.by і ticketpro.by будуць даступныя квіткі на канцэрты «Саюзная дзяржава запрашае…», «Песнярам» – 50», «Europa plus TV. HIT NON STOP у Віцебску», урачыстае закрыццё XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў і гала-канцэрт «Шансон ТВ – усе зоркі»
Дырэкцыя фестывалю нагадвае, што можна таксама набыць падарункавы сертыфікат наміналам 10, 20, 30, 50 і 100 руб., які затым абмяняць на квіткі на канцэрты, што ўжо анансаваны, а таксама на тыя, што стануць вядомы пазней.