У Полацку Дзед Мароз зменіць аленевую запрэжку на грамадскі транспарт

В Полоцке Дед Мороз сменит оленью упряжку на общественный транспорт

У Полацку Дзед Мароз зменіць аленевую запрэжку на грамадскі транспарт. Дзве акцыі "Навагодні састаў" і "Навагодні аўтобусны маршрут" будуць арганізаваны ў раёне ў перадсвяточныя дні, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

"Навагодні састаў" будзе курсіраваць 26 снежня па маршруце Полацк-Віцебск і назад. Яшчэ на пероне пасажыраў цягніка сустрэнуць Дзед Мароз, Снягурка і іх памочнікі. Падчас руху казачнага транспарту пасажыры змогуць прыняць удзел у конкурсных праграмах на лепшае выкананне навагодніх песень, вершаў, прыпевак, складанне навагодніх рыфм, разгадванне загадак, а таксама выпрабаваць удачу ў бяспройгрышнай латарэі "Шчаслівы білецік". Пераможцы конкурсаў атрымаюць у ўзнагароду ад Дзеда Мароза і Снягуркі навагоднія сувеніры і прысмакі. Спецыяльна для таго, каб захаваць памяць аб незвычайнай паездцы, у казачным вагоне будзе арганізавана праца перасоўнай фотастудыі "Навагодні кадр" і гандаль сувенірнай прадукцыяй.

"Магчымасць сустрэцца з Дзедам Марозам, які аленевай запрэжцы аддае перавагу грамадскаму транспарту, ёсць і ў тых палачан, хто не збіраецца з'язджаць з горада. 23 і 27 снежня галоўны навагодні персанаж будзе перамяшчацца па Полацку ў аўтобусе па маршрутах №2 і №4. Пасажыраў "Навагодняга аўтобуснага маршруту" чакае маса сюрпрызаў", - адзначылі ў райвыканкаме і дадалі, што ў рэгіёне запланавана правесці яшчэ такія навагоднія акцыі, як "Полацкі снегавік - 2014", "Цуды сустракаюцца", "Алімпійскае сэрца", "Працягні руку дапамогі".

Алена Ціханава