У Полацку абмяркуюць перспектывы ўступлення Віцебскай вобласці ў Еўрапейскую сетку кулінарнай спадчыны

В Полоцке обсудят перспективы вступления Витебской области в Европейскую сеть кулинарного наследия

Інфармацыйны семінар для прадстаўнікоў сферы грамадскага харчавання пройдзе ў Полацку 25-26 чэрвеня ў рамках праекта Еўрапейскага саюза Bella Cuisine, паведаміў БЕЛТА каардынатар праекта Антон Родненкаў.

У семінары прымуць удзел прадстаўнікі аграсядзіб і прадпрыемстваў, якія працуюць у сферы грамадскага харчавання ў Беларусі і Латвіі, а таксама члены Еўрапейскай сеткі кулінарнай спадчыны з Латгальскага рэгіёна (Латвія).

Каардынатар сеткі кулінарнай спадчыны Нікалас Ф'елстром (Швецыя) раскажа аб мэтах і задачах гэтай супольнасці, аб умовах уступлення, а таксама аб тым, якія перавагі дасць членства ў Еўрапейскай сетцы кулінарнай спадчыны прадпрыемствам Віцебскай вобласці.

Акрамя таго, удзельнікі семінара прааналізуюць перспектывы развіцця гастранамічнага турызму ў прымежных рэгіёнах Латвіі і Беларусі.