У Полацку прымаюць работы на конкурс аматарскіх фільмаў

В Полоцке принимают работы на конкурс любительских фильмов
Да 15 кастрычніка ў Полацку прымаюць работы на конкурс аматарскіх фільмаў "Я здымаю кіно", прысвечаны Юрыю Тарычу, паведамілі ў райвыканкаме.

Да 15 кастрычніка ў Полацку прымаюць работы на конкурс аматарскіх фільмаў "Я здымаю кіно", прысвечаны Юрыю Тарычу, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў райвыканкаме.

Конкурс запрашае да ўдзелу незалежна ад узросту ўсіх жадаючых, уключаючы фізічных асоб і самадзейныя творчыя калектывы.

Кандыдатам прапануецца выканаць працу ў любым жанры: ігравы, дакументальны, мультыплікацыйны фільм, ролік сацыяльнай накіраванасці, музычны кліп, фільм-слайд. Вітаюцца стужкі, прысвечаныя 70-годдзю Перамогі.

З 15 верасня па 10 снежня ўсе станцыі тэлекампаніі "Скіф" у Полацку, Віцебску, Бабруйску, Барысаве, Оршы пакажуць конкурсныя работы і правядуць інтэрактыўнае галасаванне гледачоў. Цырымонія ўрачыстага закрыцця з узнагародай пераможцаў пройдзе ў Полацку 17 снежня.

Сёлета конкурс пройдзе другі раз. У першы год на ім прадставілі каля 40 кінафільмаў, аўтары якіх жывуць у Наваполацку, Полацку, Маскве, Талачыне, Барысаве, Оршы.

Ацэньваць творы па намінацыях будуць прадстаўнікі "Беларусьфільма", Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Інстытута журналістыкі БДУ, тэлекампаніі "Скіф", прадпрыемства "Тэлекам Гарант".

Конкурсныя работы таксама пакажуць у полацкім кінатэатры "Радзіма" з 1 верасня па 16 снежня.

Арганізатары праекта - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Полацкага райвыканкама, мясцовы філіял тэлекампаніі "Скіф", "Полацкая кінавідэасетка".

Юрый Тарыч - вядомая постаць у кінематаграфічным мастацтве, заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР, таленавіты рэжысёр і сцэнарыст, ураджэнец Полацка. З яго імем звязана нараджэнне і станаўленне беларускай кінематаграфіі, фарміраванне ідэйна-мастацкіх прынцыпаў развіцця кінамастацтва.

Кацярына Князева