У Полацку пройдзе Міжнародная навуковая канферэнцыя
22 мая 2012 года пачынае 3-дзённую працу Міжнародная навуковая канферэнцыя "Полацк у гісторыі і культуры Еўропы".
У дні святкавання юбілею горада Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт збярэ ў сваіх сценах больш за 100 прадстаўнікоў навуковай супольнасці Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.
У ходзе канферэнцыі плануецца разгляд вынікаў навуковага даследавання станаўлення дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, сувязяў пісьмовых помнікаў і археалагічных матэрыялаў пачатковага перыяду, развіцця старажытных гарадоў, культуры, ролі і месца Полацка ў гісторыі і культуры Еўропы.
Вынікам працы канферэнцыі стане выданне зборніка навуковых артыкулаў.