У Полацку прайшлі ўрачыстасці ў гонар 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях
5 чэрвеня, у Полацку прайшлі галоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя 1030-годдзю праваслаўя на беларускай зямлі, і ў памяць пра прападобную Ефрасінню Полацкую.
У 2022 годзе спаўняецца 1030 гадоў з часу заснавання першай на тэрыторыі беларускіх зямель Полацкай епархіі. Ад гэтай падзеі вядзе адлік афіцыйная гісторыя Праваслаўнай Царквы на тэрыторыі Беларусі.

Пачатак святу паклала Боская літургія ў полацкім Сафійскім саборы. Тут яна праходзіць адзін раз на год менавіта 5 чэрвеня, у дзень памяці прападобнай. Па завяршэнні Хрэсным ходам вернікі накіраваліся ў Спаса-Еўфрасіннеўскі стаўрапігіяльны жаночы манастыр. Урачыстае малітоўнае шэсце, прысвечанае прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай, ужо на працягу многіх гадоў праходзіць па традыцыйным маршруце, звязаным з яе зямным жыццём. У Сафійскім саборы пачаўся духоўна-асветніцкі шлях святой угодніцы, а працягнуўся ў заснаванай ёю Спасскай абіцелі, дзе сёння знаходзяцца мошчы прападобнай. Гэта шэсце – людская памяць пра нябачны духоўны подзвіг святой, пра які людзі памятаюць ужо больш за сем стагоддзяў.

У саборы Узвышэння Крыжа Гасподняга Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра, куды прыбыў Хрэсны ход, багаслужэнне ўзначаліў Свяейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, які ўчора прыбыў у Беларусь для ўдзелу ў урачыстасцях з нагоды 1030-годдзя праваслаўя на беларускіх землях.
– Гэта не толькі свята гэтай зямлі, адной з самых першых, што прынялі хрысціянства на прасторах Русі. Гэта свята ўсяе Русі, менавіта таму я сёння з вамі. Таму што, сапраўды, прыняцце хрысціянства тут, у гэтым месцы, паслужыла моцным штуршком да распаўсюджвання веры хрыстовай ва ўсіх ускраінных землях, – падкрэсліў Свяцейшы Патрыярх.

Яго Свяцейшасць нагадаў аб няпростай гісторыі полацкай зямлі, якая прымала на сябе многія ўдары, але выстаяла дзякуючы веры.
– Сёння Праваслаўная Царква з'яўляецца духоўнай апорай і Расіі, і Беларусі, і Украіны. Усіх нашых брацкіх славянскіх краін, – сказаў патрыярх.
На ўрачыстым богаслужэнні прысутнічаў увесь беларускі епіскапат, а таксама члены Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы. Некаторыя свяшчэннаслужыцелі Беларускага экзархата, якія асабліва папрацавалі на карысць святой царквы, удастоіліся ўзнагарод Рускай праваслаўнай царквы. Таксама падчас богаслужэння адбылася хіратонія архімандрыта Яўсевія (Цюхлова) у епіскапа Слуцкага і Салігорскага.

У сваёй пропаведзі патрыярх Кірыл акцэнтаваў увагу на тым, што неабходна ўмацоўваць дар праваслаўнай веры ў сэрцах моладзі, якая знаходзіцца зараз пад моцным уплывамем сучаснага інфармацыйнага патоку.
– Трэба развіваць нашы нядзельныя школы, выбудоўваць больш цесныя ўзаемаадносіны з сістэмай адукацыі, каб і ў сярэдніх школах дзеці маглі далучацца да самага галоўнага, на чым грунтуецца ў тым ліку і сапраўдны патрыятызм – любоў да Айчыны, свайго народа, – адзначыў патрыярх.

На ўрачыстасці ў Полацк прыехалі не толькі святары, але і прадстаўнікі ўлады. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў:
– Юбілей Полацкай епархіі, якая першай з'явілася на беларускай праваслаўнай зямлі, дзень памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай, візіт Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, епіскапа Рускай праваслаўнай царквы Кірыла – усё гэта склалася разам. Гэта высокадухоўнае свята, дзень яднання не толькі нашага народа, але і ўсіх вернікаў з розных краін, і для Віцебскай вобласці ён мае сакральны сэнс. У пэўнай ступені ён стаў сімвалічным пачаткам падрыхтоўкі да юбілею манастыра, які мы адзначым у 2025 годзе.
Тысячы вернікаў прыехалі ў Полацк, каб далучыцца да такой значнай падзеі для беларускага праваслаўя.
– Гэта радасць, гэта ўсеагульная радасць. Паглядзіце, колькі людзей. Усе плачуць і радуюцца. Гэта вялікая падзея! – падзялілася схімніца Магдаліна.
– Якая была пропаведзь Патрыярха! Ён мае дар слова. Ён заўсёды знаходзіць патрэбныя словы да кожнай аўдыторыі. Прайшоўся па ўсіх тэмах. Усё дакладна, кожная думка данесена да слухачоў. Упэўнена, што многія запомняць надоўга яго словы, бо слухалі яго ўсе вельмі ўважліва, – заўважыла матушка Сергія.

Сярод паломнікаў былі і тыя, хто прыехаў сюды ў свой дзень нараджэння, адна з іх – дзяўчына Кацярына з Віцебска:
– Дзень памяці Ефрасінні Полацкай і 1030-годдзе праваслаўя ў Беларусі – гэта выдатная магчымасць адзначыць дзень нараджэння неяк па-асабліваму. Ды яшчэ і патрыярх Кірыл прыехаў. Выдатна! Мне тут вельмі добра. Я наогул люблю бываць у паломніцкіх паездках, яны дапамагаюць перазагрузіцца.
Імянінніцы склала кампанію сяброўка Марыя. Дзяўчаты ўсю службу глядзелі на экране на вуліцы, але гэта ім не перашкодзіла ўсё ўбачыць і пачуць.
– Запомнілася пропаведзь патрыярха Кірыла, у прыватнасці, пра больш раннюю працу з моладдзю, пра навучанне асновам праваслаўя ў звычайных школах. Ідэя добрая, але важна, як яна будзе рэалізавана. Шмат што залежыць ад таго, хто выкладае. Важна, каб дзеці ім давяралі. Бо можна як прыцягнуць да веры, так і адвярнуць назаўжды. Тут важна не нашкодзіць, – падзялілася меркаваннем Маша.

Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін нагадаў аб пераўтварэнні жыцця Полацка і епархіі з прыходам праваслаўя. Звяртаючыся да патрыярха Кірыла, ён падзякаваў яму за ўдзел у урачыстасцях:
– Сёння адкрываецца новая слаўная старонка ў гісторыі Беларускай праваслаўнай царквы і Беларускага экзархата. Мы дзякуем Вас з любоўю за першасвяціцельскі візіт.