У Полацку праходзіць «Размова аб важным», арганізаваны Саветам Рэспублікі і Беларускай праваслаўнай царквой да Тыдня бацькоўскай любові
«Размова аб важнам: шчаслівая сям'я – моцная дзяржава» – пад такой назвай у Полацку праходзіць сустрэча шматдзетных сем'яў з усіх рэгіёнаў Беларусі, прымеркаваная да Тыдня бацькоўскай любові.
Размова расцягнулася на два дні. Учора адбыліся знаёмства яго ўдзельнікаў адзін з адным, а таксама сустрэча са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай і Мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Веніямінам, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Менавіта яны выступілі ініцыятарамі такога значнага мерапрыемства, на якім па-шчыраму можна пагаварыць аб самым важным – аб дзецях, любові і ролі дзяржавы ў абароне сямейных каштоўнасцей.
Сёння цэнтральным месцам сустрэчы стаў Сафійскі сабор. Пад скляпеннямі храма сабраліся сямейныя пары, парламентарыі, прадстаўнікі дзяржаўнай улады, святары. Як адзначыла Наталля Качанава, традыцыя сустракацца вялікай сям'ёй нарадзілася ў Полацку, дзе закладзены асновы нашай духоўнасці і дзяржаўнасці.
– Цяперашняя сустрэча – не толькі святочнае мерапрыемства. Гэта магчымасць далучыцца да духоўна-маральных вытокаў, працягнуць дыялог на аснове стварэння, адзінства і згоды, абмеркаваць надзённыя задачы і разам выпрацаваць шляхі па захаванні асноватворных сямейных каштоўнасцей і непарушнасці нашага грамадства, – падкрэсліла спікер.
Карыстаючыся выпадкам, Наталля Качанава павіншавала духавенства з 35-годдзем беларускага экзархата.
– Нашы сумесныя намаганні накіраваны на клопат аб чалавеку, захаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцей, духоўна-маральнае выхаванне грамадства, захаванне асноў беларускай дзяржаўнасці, – сказала Наталля Качанава.