У Полацку выратавалі чатырохгадовае дзіця
У мінулую пятніцу супрацоўнікі Полацкага раённага аддзела па НС выратавалі чатырохгадовае дзіця. Калі б не своечасовы званок відавочцы і аператыўнае рэагаванне работнікаў МНС, хлопчык мог бы ўпасці з пятага паверха дома па вуліцы Котаўскага. На момант прыбыцця ратавальнікаў ён стаяў на падваконні і гуляў з аконнай створкай. Камандзір аддзялення ПАСЧ-1 Полацка Віталь Яфішэнка па аўталесвіцы пранік у кватэру і зняў хлопчыка з акна. Дзіця знаходзілася дома адно. За пакіданне ў небяспецы непаўналетняга яго маці будзе прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці.