У Полацку завяршыўся чэмпіянат органаў памежнай службы Беларусі па стральбе з табельнай зброі.
Спаборніцтвы прайшлі на базе вайсковага стрэльбішча Полацкага пагранатрада ў вёсцы Фарынава. У іх узялі ўдзел 14 каманд, якія прадстаўлялі ўсе часткі органаў пагранічнай службы рэспублікі. Спаборніцтва ўключала практыкаванні для мужчын і жанчын па стральбе з пісталета Макарава і аўтамата Калашнікава з розных пазіцый. Журы ацаніла дакладнасць пры выкананні заданняў як у спакойным рэжыме, так і пры абмежаваным у часе.
Як паведаміў памочнік начальніка Полацкага пагранатрада па рабоце са СМІ Дзяніс Глебко, прыдзвінская каманда заняла другое месца ў падгрупе частак, якія непасрэдна ахоўваюць дзяржаўную мяжу. У асабістым заліку нядрэнны вынік паказаў Юрый Ефрэменка, які стаў другім сярод начальнікаў фізічнай падрыхтоўкі і спорту.
Анастасія БУТ.
“Віцебскі рабочы”