У Полацкі памежны атрад прыбыло новае папаўненне.
Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада падпалкоўнік Дзяніс Глебко, для падрыхтоўкі будучых воінаў-пагранічнікаў утвораны вучэбны пункт. На працягу паўтара месяца маладыя хлопцы, прызваныя з Віцебскай і Гомельскай абласцей, будуць праходзіць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Юнакі атрымаюць навыкі, неабходныя ў нясенні пагранічнай службы, вывучаць страявую падрыхтоўку, агульнавайсковыя статуты, авалодаюць навыкамі звароту са стралковай зброяй і вывучаць прыёмы рукапашнага бою.
Па завяршэнні навучання, здаўшы выпускныя экзамены, навабранцы атрымаюць спецыяльнасць «інспектар пагранічнай службы» і адправяцца для службы на мяжу. Частка з іх будзе адпраўлена ў вучэбныя падраздзяленні органаў пагранічнай службы для далейшага навучання і атрымання розных спецыяльнасцей - кінолаг, спецыяліст інжынернага профілю, кухар, кіроўца катэгорый С і D.