У Полацкай школе прайшоў рытуал прысвячэння ў «маладыя сябры памежнікаў»
Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь ва ўстанове адукацыі «Сярэдняя школа №15 г.Полацка» адбылася знакавая падзея. З вучнямі 10-га класа быў праведзены рытуал прысвячэння ў «маладыя сябры пагранічнікаў». Камандаванне Полацкага пагранічнага атрада праводзіць вялікую работу па выхаванні падрастаючага пакалення.
Арганізатарамі дадзенага мерапрыемства выступілі камандаванне Полацкага пагранічнага атрада і адміністрацыя ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №15 г.Полацка». Ва ўрачыстай абстаноўцы 11 вучняў прынялі прысягу і атрымалі пасведчанні «маладых сяброў пагранічнікаў».
А ў будучыні Полацкі пагранічны атрад абавязваецца праводзіць заняткі па патрыятычным выхаванні, прыцягненні да пагранічных традыцый, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў як на базе пагранічнага атрада, так і ў самой школе.
Плануецца наведванне падраздзяленняў, якія непасрэдна ахоўваюць Дзяржаўную мяжу, правядзенне заняткаў з ветэранамі пагранічных войскаў.
У перспектыве будзе вырашацца пытанне аб надаванні дадзенаму классу статусу «ваенна-патрыятычны».
Пасля ўрачыстага мерапрыемства ў спартыўнай зале школы былі праведзены сяброўскія спартыўныя спаборніцтвы. У напружанай барацьбе перамогу з лікам 26:24 атрымалі вайскоўцы тэрміновай службы Полацкага пагранічнага атрада.
Яшчэ ў 2013 годзе паміж школай, Полацкім пагранічным атрадам, установай адукацыі «Інстытут пагранічнай службы», аддзелам адукацыі, спорту і турызму Полацкага райвыканкама і Полацкім аб'яднаным гарадскім ваенным камісарыятам быў заключаны дагавор аб супрацоўніцтве.
Дадзенае пагадненне мае на мэце павышэнне ўзроўню адукацыйнага працэсу навучэнцаў, якія наведваюць заняткі ваенна-патрыятычнай накіраванасці.
У перспектыве школьнікі будуць удзельнічаць у правядзенні розных мерапрыемстваў у Інстытуце, прысутнічаць на «Днях адкрытых дзвярэй». Магчыма, многія з іх у далейшым захочуць звязаць свой лёс з пагранічнай службай і па завяршэнні школы паступяць у Інстытут пагранічнай службы.