У Полацкім і Докшыцкім раёнах 31 сакавіка пройдуць "электронныя кірмашы вакансій"

Электронныя кірмашы вакансій Полацкага і Докшыцкага раёнаў Віцебскай вобласці пройдуць 31 сакавіка на спецыялізаванай інтэрнэт-пляцоўцы дзяржаўнай службы занятасці. Азнаёміцца з прапановамі наймальнікаў можна будзе анлайн на сайце www.e-vacancy.by.

У сераду, 31 сакавіка, запланаваны яшчэ рэгіянальныя электронныя кірмашы вакансій. У Полацкім раёне мерапрыемства адбудзецца з 10.00 да 12.00. Шукальнікі работ атрымаюць магчымасць задаць двум наймальнікам цікавыя пытанні, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу. Усяго заяўлена 79 вакансій.

З 11.00 да 12.00 упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Докшыцкага раісплгкама праводзіць мерапрыемства з удзелам трох наймальнікаў, якія прапануюць 36 рабочых месцаў.

"Віцебскія весці".