У Полацкім памежным атрадзе новае папаўненне прыняло вайсковую прысягу

В Полоцком пограничном отряде новое пополнение приняло военную присягу
Намеснік старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі генерал-маёр Ігар Печань, які прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, адзначыў, што галоўным вынікам па заканчэнні службы стане выхаванне сапраўдных патрыётаў, якія змогуць прымяніць атрыманыя за час службы навыкі і ўменні ў грамадзянскім жыцці або працягнуць службу па кантракце.

– На этапе адбору ў ваенных камісарыятах Віцебскай вобласці прызыўнікі прайшлі дбайнае медыцынскае абследаванне і псіхалагічнае тэсціраванне, – падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік Полацкага пагранатрада падпалкоўнік Дзяніс Глебко. – У атрад прыбылі 73 прызыўнікі, з якіх 24 – з вышэйшай адукацыяй, у 41 – прафесійна-тэхнічная і сярэдняя спецыяльная адукацыя, 8 чалавек – пасля завяршэння навучання ў школе. Чацвёра раней навучаліся на ваенных кафедрах, двое дасягнулі поспехаў у спорце і з’яўляюцца кандыдатамі ў майстры спорту па кіданні молата і біятлоне.

Ва вучэбным пункце Полацкага пагранатрада курсанты набываюць навыкі, неабходныя ў нясенні пагранічнай службы, у рабоце з тэхнічнымі сродкамі аховы мяжы, авалодаюць стралковай зброяй і вывучаць прыёмы рукапашнага бою. Здаўшы выпускныя экзамены, навабранцы атрымаюць спецыяльнасць «інспектар пагранічнай службы» і адправяцца для службы на мяжу. Частка з іх будзе адпраўлена ва вучэбныя падраздзяленні органаў пагранічнай службы для далейшага навучання і атрымання розных спецыяльнасцей – кінолаг, спецыяліст інжынернага профілю, кухар, кіроўца катэгорый С і D, механік-кіроўца БРДМ.

Фота прадастаўлены Полацкім пагранатрадам.