У Полацкім памежным атрадзе арганізаваны вучэбны пункт
У Полацкім памежным атрадзе ў чарговы раз утвораны вучэбны пункт. На базе воінскай часці 108 маладых хлопцаў, прызваных з Віцебскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, будуць вывучаць асновы страявой падрыхтоўкі, агульнавайсковыя статуты, матэрыяльную частку стралковай зброі. Юнакі рыхтуюцца да прыняцця Ваеннай прысягі, вывучаюць курс разведчыка. Пасля завяршэння навучання на вучэбным пункце ўсе салдаты атрымаюць спецыяльнасць «інспектар».
Спецыяльна з падраздзяленняў мяжы на вучэбны пункт прыбылі лепшыя афіцэры, прапаршчыкі і ваеннаслужачыя па кантракце для навучання маладога папаўнення.
У канцы мая на плацы часці адбыўся ўрачысты рытуал – уручэнне зброі маладому папаўненню і азнаямленне з Баявым сцягам часці. Намеснік камандзіра часці падпалкоўнік Аляксей Буйніч павіншаваў ваеннаслужачых з атрыманнем баявой зброі, павіншаваў з надыходзячым святам - Днём памежніка і пажадаў поспехаў у далейшай службе.
14 чэрвеня курсанты вучэбнага пункта прымуць прысягу, пасля чаго яны працягнуць службу на мяжы.
Прэс-служба Полацкага памежнага атрада