У Полацкім раёне аўтамабіль збіў свайго гаспадара

23 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Полацкім раёне аўтамабіль збіў свайго гаспадара, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА следчы-крыміналіст пракуратуры Віцебскай вобласці Уладзімір Байданаў. Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Вуглы. Падчас рамонту аўтамабіль "ВАЗ-21011" сарваўся з дамкрата і ўпаў на 51-гадовага мужчыну, які знаходзіўся пад ім. У выніку сур'ёзнай траўмы ўладальнік машыны сканаў на месцы. Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Полацкага раёна.-0-