У Беларусі газіфікаваны тысячны аграгарадок. Прыродны газ прыйшоў у Гараны Полацкага раёна
У Гаранах Полацкага раёна ўчора адбыўся урачысты пуск прыроднага газу. Гэта тысячны аграгарадок у краіне, куды прыйшло блакітнае паліва. З нагоды важнай падзеі тут запалілі сімвалічны факел.
Павіншаваць вяскоўцаў прыехаў генеральны дырэктар ДВА «Белтопгаз» Аляксей Кушнарэнка:
— Газіфікацыя прыродным газам ідзе ў краіне ў адпаведнасці з праграмай «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе». Газіфікацыя заўсёды павышае прывабнасць тэрыторыі, стварае новыя магчымасці для жыхароў, агракомплексу і прадпрымальнікаў. У Гаранах жыве больш за 700 чалавек, на прыродны газ ужо пераведзены 100 кватэр, уладальнікі каля 400 індывідуальных жылых дамоў будуць мець такую магчымасць пазней.
Працягласць газаправода амаль 9 кіламетраў. Кошт праектавання і будаўніцтва — 1 мільён 160 тысяч рублёў. Будаваць аб'ект пачалі ў жніўні, і вось ужо ўсё працуе. Па словах дырэктара сельскагаспадарчай філіяла «Гараны» ААТ «Полацкі камбінат хлебапрадуктаў» Аляксандра Калтунова, галінка газаправода прыйшла ў тым ліку на вайсковы склад, і там недалёка ёсць месца, дзе ў будучыні можна пабудаваць збожжасушылку. Новыя Гараны размешчаны літаральна праз дарогу ад Гаран, так што свята ўчора было ў жыхароў адразу двух населеных пунктаў.
З прыходам газу жыццё становіцца камфортней. І гэта ўжо важная ўмова, якая дазваляе развіваць вытворчую сферу, прыватную ініцыятыву, сам населены пункт. Старшыня Віцебскага аблвыканкама Мікалай Шарстнёў сказаў, што газ прыходзіць у населеныя пункты не выпадкова:
— Мы першапачаткова разумеем, якія перспектывы ёсць у населенага пункта. І калі ўжо газ вядзём, гэта перш за ўсё звязана з развіццём пасёлка. Гараны — перспектыўны аграгарадок, тут развітая сацыяльная сфера, цяпер тут трэба асучасніць сельскагаспадарчую вытворчасць, ствараць працоўныя месцы, павінна прырастаць насельніцтва. Я ўжо не кажу пра выгоды, якія прыходзяць разам з блакітным палівам і для вытворцы, і для жыхароў.
Цяпер газ пададзены ва ўсе раёны Віцебскай вобласці. На 2020 год запланавана газіфікацыя населеных пупунктаў у Віцебскім, Талачынскім, Аршанскім і Верхнядзвінскім раёнах.