У Полацкім раёне рыхтуюцца ўпершыню рэалізаваць сямейны праект "Першы хлопец на вёсцы"

В Полоцком районе готовятся впервые реализовать семейный проект "Первый парень на деревне"

Як паведамілі ў прэс-службе Полацкага райвыканкама, спаборніцтвы для сапраўдных мужчын пройдуць у вёсцы Фарынава 8 жніўня.

Прэтэндэнты на ганаровае званне (маладыя людзі да 31 года) павінны будуць прайсці больш за 10 экзаменаў-конкурсаў. Ім трэба будзе прадэманстраваць яркае прывітанне на сцэне, навыкі кіравання трактарам, легкавым аўтамабілем, матацыклам, валодання бензапілой і трымерам для касьбы. Акрамя гэтага хлопцам прапануюць стварыць партфоліо; вырашыць задачы па размеркаванні віртуальнага бюджэту з прымяненнем сітуацыйных карт; выканаць песні, прыпеўкі або прачытаць вершы, прысвечаныя цешчы; прадэманстраваць бездакорны стыль (касцюм, прычоска, манеры паводзін), а таксама прайсці спартыўныя выпрабаванні і інш.

Аб сваім намеры прыняць удзел у спаборніцтвах заявілі каля 50 чалавек. Пераможцы і ўдзельнікі праекта будуць узнагароджаны памятнымі падарункамі, граматамі Полацкага раённага аб'яднання прафсаюзаў.

"Мерапрыемства накіравана на садзейнічанне замацаванню маладых сем'яў на вёсцы, умацаванне сямейных традыцый, прыцягненне моладзі да здаровага ладу жыцця, папулярызацыю моладзевага руху, прапаганду традыцый беларускай вёскі", - падкрэслілі ў райвыканкаме.

Арганізатары мерапрыемства - Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Полацкае раённае аб'яднанне прафсаюзаў.

Алена Ціханава, БЕЛТА.