У Полацкім раёне пройдзе ягадны фестываль «Чарніца-2013»

В Полоцком районе пройдет ягодный фестиваль «Черника-2013»
20 ліпеня 2013 г. у аграгарадку Заазер'е Полацкага раёна пройдзе ягадны III фестываль «Чарніца-2013». Збор чарніцы будзе праводзіцца з 7.00 да 12.00 на тэрыторыі Гомельскага, Вароніцкага, Заазерскага сельскіх Саветаў. Традыцыйныя чэмпіянаты і фестывалі па зборы ягад і грыбоў – візітная картка Полацкага раёна.

20 ліпеня 2013 г. у аграгарадку Заазер'е Полацкага раёна пройдзе ягадны III фестываль «Чарніца-2013». Збор чарніцы будзе праводзіцца з 7.00 да 12.00 на тэрыторыі Гомельскага, Вароніцкага, Заазерскага сельскіх Саветаў.

Традыцыйныя чэмпіянаты і фестывалі па зборы ягад і грыбоў – візітная картка Полацкага раёна. У ягадным фестывалі возьмуць удзел 120 каманд па 4 чалавекі ў кожнай: 17 – ад сельскіх Саветаў, 40 – ад аддзела адукацыі, 35 – ад прадпрыемстваў г.Полацка і раёна, 35 – ад грамадскіх аб'яднанняў горада і раёна. Гэта на 50 каманд больш, чым у папярэднім годзе.

Шэрагі збіральнікаў чарніцы на хуткасць можна будзе папоўніць да прызначанага выхаду каманд на старт – у 7 раніцы.

Заазерскі край славіцца багатымі ляснымі дарамі і маляўнічымі мясцінамі. Арганізатары фестывалю «Чарніца-2013» упэўнены, што ягад хопіць усім!

Пасля паўдня журы вызначыць пераможцаў, якім будуць уручаны заахвочвальныя прызы. Для ўдзельнікаў, балельшчыкаў і гасцей ягаднага фестывалю будуць арганізаваны вясёлыя гульні, канцэрт, майстар-клас па вырабе абярэгаў, выставы, правядзенне конкурсу фотаработ «Дзівосны свет прыроды праз аб'ектыў», шырокі гандаль харчовай і сувенірнай прадукцыяй.

Ягадны фестываль «Чарніца-2013» з'яўляецца не толькі цікавым спаборніцтвам, але таксама шырока прапагандуе актыўны і здаровы адпачынак.