У Полацкім раёне пройдзе велакарнавал

В Полоцком районе пройдет велокарнавал

Маладзёжны велакарнавал "Лета ў самым разгары – круці педалі" пройдзе ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна 8 жніўня, паведамілі ў прэс-службе мясцовага райвыканкама.

У заездзе могуць узяць удзел усе ахвотныя маладыя людзі. Але ёсць дзве ўмовы: карнавальны касцюм і маляўніча аформлены ровар.

Пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя падарункі ў намінацыях "Нацыянальны каларыт", "Лепшы дзіцячы ровар", "Эка ровар" (аформлены з выкарыстаннем лісця, кветак, галінак і інш.), "Ровар-казка" (падобны на двухколавы транспарт у героя кінастужкі або мультфільма).

Заяўкі на ўдзел у веласіпедным шоў прымаюцца да 6 жніўня. Аб сваім намеры здзівіць публіку арыгінальнасцю ўжо заявілі больш за 20 чалавек. Арганізатары запэўніваюць, што гледачы ўбачаць яркае відовішча.

"Велакарнавал праводзіцца з мэтай прыцягнення моладзі да заняткаў спортам і карыснага баўлення часу ў сельскай мясцовасці, а таксама ўдасканалення навыкаў кіравання роварам", - адзначылі ў выканкаме.

Арганізатары - аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама і раённы цэнтр культуры.

Алена Ціханава, БЕЛТА.