У Полацкім раёне прайшоў першы абласны форум працуючай сельскай моладзі

В Полоцком районе прошел первый областной форум работающей сельской молодежи
Першы абласны форум працуючай сельскай моладзі, які сабраў больш за 150 спецыялістаў з усіх рэгіёнаў Віцебшчыны, прайшоў у Полацкім раёне.

Інжынеры, аграномы, эканомісты, ветурачы, педагогі, культработнікі і прадстаўнікі іншых прафесій сабраліся разам, каб пагутарыць, згуртавацца, выпрацаваць падыходы для паспяховага руху наперад.

- Мы разглядаем форум як пляцоўку для генеравання новых ідэй, абмену думкамі, дасягненнямі, методыкамі. З боку Саюза моладзі гатовыя аказаць рабятам падтрымку ў рэалізацыі іх прапаноў на месцах, – сказаў першы сакратар абкама БРСМ Вячаслаў Хрол.

Полацк, па яго словах, месцам правядзення мерапрыемства быў абраны не выпадкова. Горад, з якога пачыналася Беларусь, багаты не толькі гістарычнай спадчынай – ён быў адной з першых маладзёжных сталіц рэспублікі, тут рэалізуецца шмат самабытных праектаў, вопыт якіх можна запазычыць.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Пётр Гнуценка адзначыў, што пытанням удасканалення маладзёжнай палітыкі апошнім часам улады надаюць усё большую ўвагу. Каб моладзь заставалася жыць і працаваць у сельскай мясцовасці, важна ствараць для яе камфортныя ўмовы працы, адпачынку і побыту, пашыраць магчымасці для самарэалізацыі. Форум закліканы выявіць актуальныя праблемы і дапамагчы ў іх вырашэнні, паказаць значнасць прафесій сельскагаспадарчага профілю як для саміх рабят, так і для грамадства ў цэлым, гэта адна з форм пошуку канструктыўных рашэнняў для рэагавання на выклікі часу.

Гаспадары падрыхтавалі для гасцей насычаную праграму з тэматычнымі заняткамі, гульнямі на камандоўтварэнне, прэзентацыямі брэндавых праектаў Палачаншчыны. Размяркоўваючыся па чатырох групах, удзельнікі пазнаёміліся з працай сельгаспрадпрыемстваў «Вясна-Энерга», «Новыя Гараны», «Кушлікі», наведалі сельскія школы і дамы культуры, пабывалі на экскурсіях у Сафійскім саборы, Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры, Полацкім калегіуме, Музеі беларускага кнігадрукавання.

Удзельнікі форуму ўсклалі кветкі да помнікаў і воінскіх пахаванняў, а затым далучыліся да патрыятычнай акцыі «На славу агульнай Перамогі». Завяршылася праграма эфектнай прэзентацыяй брэндавага маладзёжнага праекта «Мы ў тэме!», дзе свае яркія візітныя карткі прадставілі каманды ААТ «Полацк-Шкловалакно», аграгарадка Новыя Гараны, воінскай часці, ліцэя сельгасвытворчасці.

– Усё было вельмі пазітыўна і пазнавальна, – падзяліўся настаўнік Суражскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Віцебскага раёна Андрэй Кулябкін. – У палачан ёсць чаму павучыцца. Мы з цікавасцю пагутарылі з калегамі, абмяняліся ўражаннямі, кантактамі. Дзякуй аблвыканкаму і абласному камітэту БРСМ за цудоўна арганізаванае мерапрыемства, такія форумы варта праводзіць часцей.

"Віцебскія весці".