У Полацкім раёне з 11 лістапада ўводзяць масачны рэжым
Норма прапісана ў сённяшнім рашэнні Полацкага райвыканкама. Гэта абумоўлена эпідэмічнай абстаноўкай, а таксама ігнараваннем жыхарамі парад лекараў і занядбаннем сродкамі індывідуальнай абароны ў грамадскіх месцах. З моманту прыняцця рашэння выкарыстанне масак мае абавязковы характар.
"Такі захад распаўсюджваецца паўсюдна на ўсе арганізацыі незалежна ад форм уласнасці. Маскі абавязкова трэба будзе надзяваць, уваходзячы ў крамы, гандлёвыя цэнтры, аб'екты грамадскага харчавання, установы аховы здароўя, культуры, адукацыі, спорту, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Таксама выкананне масачнага рэжыму абавязкова пры наведванні адміністрацыйных будынкаў, аддзяленняў сувязі, пошты, банкаў, аб'ектаў бытавога абслугоўвання, аптэк. Пасажыры грамадскага транспарту (у тым ліку маршрутных таксі і таксі) павінны быць у масцы. Арганізацыя і непасрэдны кантроль за выкарыстаннем сродкаў абароны органаў дыхання і выкананне іншых прафілактычных мерапрыемстваў (выкананне сацыяльнай дыстанцыі, наяўнасць антысептыкаў, уваходны кантроль і інш.) ускладзены на кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый", - гаворыцца ў паведамленні.
Таксама з 11 лістапада ў Полацкім раёне будзе максімальна скарочана колькасць масавых мерапрыемстваў. Планеркі, рабочыя нарады і перамовы прадпісана праводзіць дыстанцыйна.