У Полацкім раёне выбралі чарнічных караля і каралеву
У ягадным чэмпіянаце, які праводзіцца ўжо чацвёрты раз, выказалі жаданне ўдзельнічаць больш за 120 каманд па 4 чалавекі ў кожнай. Яны збіралі чарніцы на тэрыторыях Полацкага, Азінскага, Вароніцкага, Ветрынскага, Гомельскага, Маласітнянскага сельсаветаў. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання адбылася ў Полацку на плошчы Ф. Скарыны.
Па словах галоўнага спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціны Уласенка, лідары па зборы чарніцы таксама прынялі ўдзел у конкурснай праграме «Ягодка опять», дзе павінны былі прадставіць нарад у адпаведнасці з тэматыкай экафесту, творча яго абараніць, прайсці выпрабаванне бліц-турнірам, здзівіць журы экспромтам. Акрамя таго, каманды-пераможцы паспрабавалі свае сілы ў фотаконкурсе «Ягодная краса-2014».
Акрамя таго, у рамках чэмпіянату прайшла афіцыйная цырымонія прысваення ганаровага звання
«Чарнічны кароль» і «Чарнічная каралева» з уручэннем спецыяльных сертыфікатаў.Алена Пятрова, "Віцебскія весці"