У паўфінале конкурсу "Песня для Еўравідзення" будуць спаборнічаць 17 удзельнікаў

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падведзены вынікі адборачнага тура Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання". Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, сёння прафесійнае журы пад старшынствам народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка выбрала семнаццаць песень для ўдзелу ў паўфінале. На адрас Белтэлерадыёкампаніі паступіла 63 заяўкі для ўдзелу ў Рэспубліканскім дзіцячым конкурсе "Песня для Еўрабачання" - адборачным туры міжнароднага дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2009". З іх 17 журы прызнала годнымі для ўдзелу ў паўфінале. У паўфінале Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання" прымуць удзел: 1. Асланаў Магаммед "Цік-Так" (Гродна); 2. Бацяноўскі Кірыл, Міхалевіч Цімур, Яцук Раман і Самуйлаў Кірыл "Белыя птушкі" (Віцебск); 3. Громава Дыяна і Зямлянік Антон "Эй, хлапчукі і дзяўчаты" (Гомель - Мазыр); 4. Гурт "РоКі" (Валожнеў Раман і Ермакоў Кірыл) "Толькі наперад!" (Мінск); 5. Гузіна Дыяна "Мару лятаць" (Гродна); 6. Калафаці Паліна "Супермадэль" (Мінск); 7. Карповіч Лаліта "Пра лета" (Гродзенская обл., г. Ваўкавыск); 8. Ларчанка Злата "Баба-Яга 2009" (г. Дзяржынск, в/г Станькава); 9. Лоўгень Уладзіслаў "Музыка світання" (Гродна); 10. Межаная Кацярына "Толькі любоў" (Мінск); 11. Мурашка Кацярына "Дзень нараджэння" (Магілёў); 12. Наймовіч Ала "Марыць" (Гродна); 13. Пят ухоў Максім "Школьныя вечарынкі" (Мінск); 14. Пушнова Анжаліка "Час танцаваць" (Мінск); 15. Салдакаева Юлія "Белы ветразь" (Брэст); 16. Цвяткова Вікторыя "Белакрылыя мары" (Брэсцкая обл., г. Баранавічы); 17. Шульгіна Дар'я "Агнявыя ноты" (Гродна). Конкурс "Песня для Еўрабачання" традыцыйна складаецца з трох этапаў: адборачны тур, паўфінал і фінал. Паводле правілаў гэтага творчага спаборніцтва, да ўдзелу дапушчаны аўтары і выканаўцы песень, якім на момант падвядзення вынікаў рэспубліканскага конкурсу павінна быць не менш за дзесяць гадоў і на момант правядзення міжнароднага конкурсу - не больш за пятнаццаць гадоў. Песня павінна складацца з вершаў на рускай або беларускай мовах і музыкі, якія ніколі не былі камерцыйна рэалізаваны, апублікаваны або публічна выкананы. У Нацыянальным цэнтры музычнага мастацтва імя Уладзіміра Мулявіна 2 красавіка адбудзецца праслухоўванне паўфіналістаў, якое правядуць члены журы і кансультанты па вакале, харэаграфіі, сцэнічным касцюме. Паўфінальны гала-канцэрт Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання" адбудзецца ў чэрвені. Па выніках паўфіналу з 17 песень журы адбярэ для ўдзелу ў фінале не больш за дзесяць. Гала-канцэрт фіналу рэспубліканскага конкурсу пройдзе ў верасні 2009 года. Пераможца рэспубліканскага конкурсу будзе вызначаны па выніках тэлефоннага галасавання тэлегледачоў і галасавання прафесійнага журы. Арганізатар Рэспубліканскага дзіцячага конкурсу "Песня для Еўрабачання" - Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь.-0-