У Пасланні Прэзідэнта вызначаны асноўныя напрамкі работы выканаўчай улады - У.Цапота

10 мая, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. У Пасланні Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу абазначаны асноўныя напрамкі работы выканаўчай улады. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Сенненскага райвыканкама Віктар Цапота, каментуючы выступ кіраўніка дзяржавы. "У Пасланні Прэзідэнта дакладна і зразумела выкладзены асноўныя моманты па ўсіх напрамках работы выканаўчай улады. У прыватнасці, неабходна і далей развіваць аграпрамысловы комплекс, не аслабляць работы па добраўпарадкаванні, насуперак усім цяжкасцям працягваць жыллёвае будаўніцтва, аказваць падтрымку малазабяспечаным катэгорыям насельніцтва, павышаць прадукцыйнасць працы. Тое ж датычыцца і іншых пытанняў - трэба працаваць", - сказаў Віктар Цапота. На яго думку, рэзервы для дасягнення пастаўленых задач ёсць у кожным рэгіёне. "Напрыклад, у Сенненскім раёне, як сельскім, адным са крокаў па павышэнні прадукцыйнасці працы і, адпаведна, росту заработнай платы з'яўляецца будаўніцтва новых і рэканструкцыя дзеючых малочна-таварных ферм", - адзначыў старшыня райвыканкама. У прыватнасці, у гэтым годзе ў раёне вядзецца рэканструкцыя і мадэрнізацыя 11 малочна-таварных ферм, будуецца новая ў вёсцы Забораўе, распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя яшчэ на дзве малочна-таварныя фермы ў гаспадарках "Літусава" і "Дружбінец". Важным момантам для сябе, як грамадзяніна, Віктар Цапота адзначыў выказванні кіраўніка дзяржавы наконт выбудоўвання адносін Беларусі з іншымі краінамі. "Беларусы - мірны і прыязны народ, адкрыты да дыялогу і партнёрства. Але ў той жа час мы ўсе патрыёты сваёй Радзімы і будзем самі выбіраць шлях развіцця краіны", - падкрэсліў ён.-0-