У Паставах будуць выпускаць беларускі паркет

В Поставах будут выпускать белорусский паркет

Плануецца будаўніцтва комплексу па вытворчасці трохслаёвай паркетнай дошкі з масіва дуба, ясеня і экзатычных парод драўніны.

 Пра гэта паведаміў старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Арэхаў.

У раёне дынамічна развіваюцца арганізацыі дрэваапрацоўчай галіны. ЧУП «Пастаўскі мэблевы цэнтр» – адзін з найбуйнейшых вытворцаў дзвярных блокаў на постсавецкай прасторы – увесь час мадэрнізуе вытворчасць. Каля 250 млрд рублёў інвестыцый будзе ўкладзена ў будаўніцтва комплексу па выпуску паркетнай дошкі, дзе з’явіцца прыкладна 100 новых працоўных месцаў. Запуск прадпрыемства запланаваны на другую палову 2016 года, расказаў Віктар Пятровіч.

«Віцебскія весці».