Старшыня Віцебшчыны Мікалай Шарснёў узяў удзел у адкрыцці новага дзіцячага сада ў Паставах
Гэтай падзеі жыхары мікрараёна, што ў апошнія гады актыўна фарміруецца ў раёне вуліцы Зялёнай, чакалі даўно. Адзін за адным тут узводзіліся шматпавярховыя дамы, кватэры ў якіх у абсалютнай большасці атрымлівалі маладыя шматдзетныя сем'і. І, зразумела, шматлікім дзеткам тут патрэбен быў дзіцячы сад.
У снежні 2019 года калектыў ДКУАСП «Рассвет Пастаўскі» пачаў земляныя работы і праз год – у снежні 2020-га – перадаў гатовы да эксплуатацыі будынак яго гаспадарам. За паспяховае выкананне гэтага адказнага заказу лепшыя работнікі будаўнічай арганізацыі, якая ўзводзіла дзіцячы сад, былі адзначаны на ўрачыстасці граматамі і падзякамі абласнога і раённага выканкамаў.
Павіншаваць выхаванцаў дашкольнай установы, іх бацькоў і тых, хто будзе выхоўваць, развіваць і ствараць камфорт для дзетвары, урачыста перарэзаць стужку і такім чынам аб'явіць аб пачатку працы новай установы, прыйшлі многія: прадстаўнікі абласной і раённай улады, грамадскасці раёна і, зразумела, бацькі.
Выступаючы, Мікалай Шарснёў падкрэсліваў, што наша дзяржава заўсёды клапацілася аб дабрабыце насельніцтва і асабліва аб шматдзетных сем'ях, для якіх прадугледжаны шматлікія льготы ў забеспячэнні жыллём. Пастаўскі раён таму пацвярджэнне, дзе паспяхова развіваецца прамысловасць, сельская гаспадарка, сацыяльная сфера, дзе толькі ў гэтым мікрараёне наваселле ў апошнія гады адзначылі больш за 200 сем'яў. Аблвыканкам ставіць задачу стварыць сучасныя дзіцячыя садкі, школы будучыні ва ўсіх раённых цэнтрах, каб маладыя людзі не пакідалі сваёй малой радзімы, а тыя, што з'ехалі – вярнуліся.
Сад дзяцей сапраўды атрымаў унікальны, казачнай архітэктуры, абсталяваны мэбляй, выпушчанай сваім жа прадпрыемствам «Паставымебель».
- Падобнага ў раёне пакуль больш няма, -- падкрэсліў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. – Для дзяцей у ім 6 групавых пакояў са спальнямі, басейн, камп'ютарны клас, музычны, спартыўны зала і зала лячэбнай фізкультуры, фізіятэрапеўтычны кабінет, на вуліцы шматлікія пляцоўкі…. Для спецыялістаў - асобныя кабінеты, абсталяваныя харчовыя і медыцынскі блокі. Ва ўсім гэтым госці змаглі пераканацца на свае вочы, парадавацца за дзяцей, якія атрымалі такія камфортныя ўмовы ў крокавай даступнасці ад сваіх дамоў.