У Паставах адкрыўся басейн для дашкольнікаў

Практычна два дзясяткі гадоў у дзіцячым садку №1 райцэнтра спецыяльнае «вадзяное» памяшканне не выкарыстоўвалася па прызначэнні. У пачатку 90-х басейн для малых прыйшоў у непрыдатнасць, але вылучыць сродкі на яго рэканструкцыю тады не ўяўлялася магчымым. Няпроста было аднавіць аб'ект і ў наш час, аднак дзякуючы ініцыятыве кіраўніка раёна Віктара Гутарава і падтрымцы начальніка фінансавага аддзела Пастаўскага райвыканкама Людмілы Шэцька, з раённага бюджэту ўдалося ўсё ж такі знайсці неабходную суму – 557 мільёнаў рублёў.

Пра тое, дзе размесціцца будучы басейн, нават не стаяла пытанне: у самым буйным дзіцячым садку №1, разлічаным на 270 малышоў. Як распавёў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Аляксандр Кашырын, тут цалкам замянілі ацяпленне, праводзячыя сеткі, адрэстаўравалі памяшканне, усталявалі сучаснае абсталяванне з аўтаномнай сістэмай падрыхтоўкі і 4-узроўневай ачысткі вады. На дадзены момант падбіраюць кіраўніка фізвыхавання, які будзе навучаць дзетак плаванню.

Басейн, тры на пяць метраў, на жаль, не зможа адначасова змясціць больш за 5 малышоў. Тым не менш, нават рэдкія наведванні абавязкова станоўча адбіцца на здароўі дзетвары і ніяк не адзаначацца на бацькоўскім кашальку – аплата за дзіцячы сад застанецца нязменнай.

У той жа час дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю басейна дадзеная ўстанова зможа пашырыць пералік платных паслуг. Па папярэдніх дадзеных, ужо ў лютым у выхадныя дні сюды змогуць прыводзіць іншых дашкольнікаў. З дзіцем будзе займацца трэнер. Колькі будзе каштаваць адно наведванне, пакуль сказаць складана. Але, як паабяцалі ў райвыканкаме, плата будзе ўмеранай.

 «ВР»