У Пастаўскім раёне на ўчастку памежнай заставы затрымана інтэрнацыянальная група
26 жніўня 2015 года на ўчастку пагранічнай заставы «Лынтупы», Пастаўскі раён, у раёне н.п. Радута на адлегласці 8 км ад дзяржаўнай мяжы, пагранічным нарядам па праверцы дакументаў быў спынены легкавы аўтамабіль «Нісан-Цэнтра», у якім знаходзіліся 2 грамадзяніна РФ (чачэнскай нацыянальнасці), 1 грамадзянін Азербайджана, 4 грамадзяніна В'етнама, з дакументамі, што сведчаць асобу.
Дадзеныя грамадзяне аформлены як парушальнікі пагранічнага рэжыму па арт. 23.30 КаАП Рэспублікі Беларусь. Дастаўлены ў ізалятар часовага ўтрымання Смаргонскай пагранічнай групы. Праводзіцца праверка дачынення дадзеных грамадзян да спробы парушэння Дзяржаўнай мяжы. Будуць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці згодна заканадаўства Рэспублікі Беларусь.
Нагадаю, што за наўмыснае незаконнае перасячэнне Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, калі гэта дзеянне не цягне крымінальнай адказнасці, а роўна замах на такое перасячэнне – цягнуць папярэджанне з дэпартацыяй або накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да ста базавых велічынь з дэпартацыяй або без дэпартацыі.
Аляксандр Калодаў,
памочнік начальніка Смаргонскай пагранічнай групы
па рабоце са сродкамі масавай інфармацыі.