У пажары на Аршанскім мясакансервавым камбінаце загінулі 4 чалавекі

24 мая, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Буйны пажар адбыўся сёння на Аршанскім мясакансервавым камбінаце, у выніку якога загінулі чацвёра работнікаў гэтага прадпрыемства. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі. Сёння каля 15.00 стала вядома аб тым, што на Аршанскім мясакансервавым камбінаце адбылося ўзгаранне ўцяпляльніка на плошчы прыкладна 400 кв.м у галерэі на ўзроўні 3-га паверха ў будынку халадзільнай устаноўкі. Для ліквідацыі пажару былі задзейнічаны 11 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі і 47 супрацоўнікаў МНС. Пры дапамозе спецыяльнай лесвіцы з будынка былі выратаваны 9 чалавек, яшчэ 14 эвакуіравалі па звычайных лесвічных маршах. Каб справіцца з агнём, падраздзяленням МНС спатрэбіўся каля гадзіны. Паколькі існавала пагроза разгерметызацыі халадзільнай устаноўкі, была праведзена перапампоўка аміяку ў аб'ёме 20 т у рэзервуар. Прычыны пажару цяпер устанаўліваюцца.-0-