У святочныя дні для жыхароў прыгранічных раёнаў будуць адкрыты дадатковыя пункты спрошчанага пропуску
24, 25, 26 снежня 2014 года і 6, 7 студзеня 2015 года з 09.00 да 16.00 (беларускі час), у сувязі са святкаваннем Раства Хрыстовага, будзе дадаткова адкрыты пункт спрошчанага пропуску «Кямелішкі», Астравецкага раёна.
Таксама дадаткова будзе працаваць пункт спрошчанага пропуску «Лынтупы», Пастаўскі раён 23, 24, 25, 26, 31 снежня 2014 года і 1, 6, 7 студзеня 2015 года з 07.00 да 19.00 (беларускі час).
У дадзеных пунктах спрошчанага пропуску будзе ажыццёўлены пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на памежнай тэрыторыі.
Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы.
Дадатковую інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефоне 8-01592-35883 (кругласутачна) альбо 8-01592-30080 (працоўны час).