Напярэдадні Дня жанчын супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі правялі святочную акцыю-сюрпрыз
Яны спынялі аўтамабілі, якімі кіравалі жанчыны-кіроўцы, і віншавалі прыгожых дам са святам вясны, уручаючы кветкі і падарункі. Зрэшты, без увагі не заставаліся і жанчыны-пешаходы, і юная веласіпедыстка, якая ехала на дзіцячым ровары ў суправаджэнні мамы.
Больш за трыццаць прадстаўніцам прыгожага полу асабіста ўручыў кветкі і падарункі начальнік ДАІ УУС аблвыканкама Міхаіл Дзядзічкін. Ён жадаў усім добрага настрою і бяспечных дарог. Адной з аўталедзі так расчулілася, што папрасіла палкоўніка дазволіць яго абняць. Для сапраўднага мужчыны жаданне жанчыны – закон.
"Віцебскія весці"