У прыярытэце – якасць работ: грунтоўныя змены чакаюць будынак СШ № 2 г. Гарадка

В приоритете - качество работ: основательные перемены ждут здание СШ № 2 г. Городка
9 сакавіка адбылося пасяджэнне штаба па кантролі за ходам капітальнага рамонту СШ № 2 г. Гарадка. У яго рабоце прынялі ўдзел старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома, кіраўніцтва раёна, а таксама прадстаўнікі падраднай ТАА «Праф НК» і інжынернай арганізацыі, якая ажыццяўляе тэхнічны нагляд за якасцю работ.

У райцэнтры актыўна набірае абароты рамонт СШ № 2. Пад словам «рамонт» разумеецца поўнае пераўтварэнне ўстановы адукацыі: будуць абноўлены ўсе камунікацыі, навучальныя класы і іншыя памяшканні. Грунтоўныя змены чакаюць будынак школы, які ўвялі ў эксплуатацыю ў 1987 г.

Ход правядзення капітальнага рамонту знаходзіцца пад пастаянным кантролем кіраўніцтва вобласці і раёна. Так, падчас пасяджэння абмяркоўваліся бягучыя пытанні рамонту і была адзначана неабходнасць выканання пераліку работ, які не ўваходзіць у праектна-каштарысную дакументацыю. На капітальны рамонт СШ № 2 сродкі выдзелены Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця.

- Усе работы праводзяцца якасна і ў адпаведнасці з графікам. Пісьменны кантроль з боку адпаведных інстанцый на ўсіх стадыях правядзення рамонту дазволіць зрабіць школу паказальнай установай адукацыі як у вобласці, так і ў рэспубліцы ў плане аснашчэння і эстэтыкі афармлення навучальных і іншых памяшканняў, - падкрэсліў у размове кіраўнік дэпутацкага корпуса Уладзімір Уладзіміравіч.

Кіраўніцтва штаба прыняло рашэнне вышукаць сродкі абласнога і раённага бюджэтаў для дадатковага фінансавання работ.  

Цяпер будаўнікі працуюць паскоранымі тэмпамі і да верасня бягучага года ўстанову плануецца адрамантаваць і аснасціць па вышэйшым разрадзе.

"Гарадоцкі веснік".