У Пскове падпісана пагадненні аб супрацоўніцтве паміж арганізацыямі прафсаюзаў Пскоўскай, Смаленскай і Віцебскай абласцей на 2017-2018 гады

Свае подпісы пад пагадненнем і праграмай дзеянняў па яго рэалізацыі паставілі старшыня Віцебскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Іван Вазьміцель, старшыня Пскоўскага аблсаўпрафа Ульяна Міхайлава і старшыня Смаленскага абласнога аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Яўген Максіменка.

Дакумент вызначае асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў сферы абароны працоўных і сацыяльна-эканамічных правоў і інтарэсаў працоўных у суседніх абласцях, выканання гарантый дзейнасці прафсаюзных арганізацый, правоў і свабод грамадзян, дэмакратычных прынцыпаў сацыяльнага прававога грамадства. Бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне членам прафсаюзаў у пытаннях працаўладкавання і сацыяльнай абароны на рынках працы суседніх тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. У планах прафсаюзаў - падрыхтоўка прапаноў да распрацоўваемых заканадаўчых і нарматыўна-прававых актаў, якія закранаюць інтарэсы працоўных суседніх Віцебскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей. Прадугледжваецца арганізацыя сумесных масавых прафсаюзных мерапрыемстваў і акцый, якія праводзяцца ў абарону сацыяльна-эканамічных і працоўных правоў працоўных, што праводзяцца ў суседніх абласцях. У ліку асноўных пунктаў пагаднення значыцца і сумесная праца па стварэнні асацыяцыі прафаб'яднанняў прымежных абласцей Расіі і Беларусі.

У планах па рэалізацыі пагаднення значацца сумеснае пасяджэнне прэзідыумаў прафаб'яднанняў па пытанні садзейнічання прафсаюзных арганізацый занятасці насельніцтва, якое плануецца правесці ў чэрвені 2017 года ў Віцебску; правядзенне II міжнароднай спартакіяды Віцебскага, Пскоўскага і Смаленскага прафаб'яднанняў; удзел смаленскай і пскоўскай дэлегацыі ў Міжнародным фестывалі мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску, удзел прадстаўнікоў Маладзёжных саветаў Смаленскага і Віцебскага прафаб'яднанняў у рабоце «Школы прафсаюзнага лідара» Пскоўскага прафаб'яднання і многае іншае.

Іван Вазьміцель выказаў надзею, што супрацоўніцтва, якое развіваецца з прафаб'яднаннямі Смаленскай і Віцебскай абласцей з 1991 года, зноў будзе

плённым і прынясе новыя варыянты паспяховага развіцця прафсаюзнага руху. «Думаю, мы з вамі добра адпрацуем парадак дня наперад», — дадаў старшыня ВААП.

Пасля падпісання пагаднення прадстаўнікі Пскоўскай, Смаленскай і Віцебскай абласцей абмяняліся інфармацыяй аб бягучай сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і аб развіцці прафсаюзнага руху ў іх рэгіёнах.

Алена Усцінава, прэс-служба ФПБ па Віцебскай вобласці.