У пункце пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына) магчыма запаволенне руху транспарту
Па афіцыйнай інфармацыі латвійскага боку з 20 мая па 15 ліпеня на дарожным участку ў пункце пропуску Патэрніекі (Грыгораўшчына) будуць праводзіцца работы па замене асфальтавага пакрыцця. У сувязі з гэтым магчыма павелічэнне часу перасячэння мяжы.
Рэкамендуецца ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні паездак і выбіраць альтэрнатыўныя шляхі следавання праз мяжу.
Сачыце за абстаноўкай перад пунктамі пропуску на інтэрнэт-партале Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.