У рамках акцыі «Нашы дзеці» Уладзімір Пянін наведаў Слабадскую дзіцячы сад-сярэднюю школу
Дзеці ветліва сустрэлі госця, запрасілі яго паўдзельнічаць у конкурсе-гульні на ўважлівасць і спрыт, а ў падарунак уручылі сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.
– Вы – наша будучыня. Менавіта ад вас залежыць, як будзе жыць і развівацца краіна ў наступныя гады. Упэўнены, сярод вас ёсць будучыя выдатныя вучоныя, пісьменныя інжынеры, вы зможаце дамагчыся многага, калі будзеце імкнуцца да лепшага і ўпарта працаваць, – звярнуўся да вучняў Уладзімір Пянін і запэўніў, што дзяржава і далей будзе рабіць усё, каб для гэтага былі годныя ўмовы. Ён перадаў дырэктару школы Алене Пузікавай сертыфікат на суму 4 тысячы рублёў ад аблвыканкама на паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы адукацыі, а таксама салодкія падарункі, якія па заканчэнні ранішніка дзецям уручыў Дзед Мароз.
Алена Міхайлаўна адзначыла, што за гэтыя сродкі будуць набыты мультымедыйны праектар і экран, ноўтбук, сучасны тэлевізар, акустычная сістэма для школы і пральная машына для дзіцячага садка. Ад імя адміністрацыі, педагагічнага складу і вучняў яна падзякавала гасцей за аказаную дапамогу. Свой уклад у марафон падарункаў унеслі і мясцовыя органы ўлады: ад Шумілінскага райвыканкама і Савета дэпутатаў вучні слабадской школы атрымалі спартыўны інвентар і прысмакі.
– Акцыя «Нашы дзеці», якая праходзіць па ўсёй рэспубліцы, пачалася 9 снежня і скончыцца ў сярэдзіне студзеня. Галоўная яе мэта – атуліць клопатам падрастаючае пакаленне, якое ў будучыні ўнясе свой
уклад у росквіт нашай дзяржавы. Абласны выканаўчы камітэт шмат увагі надае развіццю адукацыі, – сказаў Уладзімір Пянін. – Толькі сёлета на гэту галіну было выдзелена каля 500 млн рублёў, якія выкарыстаны на будаўніцтва, капітальны і бягучы рамонт школ, дзіцячых садоў. У прыватнасці, уведзена другая чарга ясляў-сада-пачатковай школы ў Наваполацку, адрамантаваны сярэднія школы ў Дубровне і Талачыне. Ідзе будаўніцтва дзіцячых садоў у Глыбокім і Оршы, якія будуць уведзены ў эксплуатацыю ў наступным годзе. Акрамя таго, аблвыканкамам былі закуплены 8 аўтобусаў для падвозу навучэнцаў да ўстаноў адукацыі, 11 аўтобусаў з’явіліся дзякуючы Банку рэканструкцыі і развіцця. На наступны год на адукацыю запланавана выдзеліць каля 570 млн рублёў.Наталля Камлёва. Фота Антона Сцяпанішчава. «Віцебскія весці».