У межах адзінага дня інфармавання Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч наведаў Аршанскі раён

У рамках адзінага дня інфармавання Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч наведаў Аршанскі раён. Ён сустрэўся з працоўнымі калектывамі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Аршанская друкарня" і рэдакцыі раённага выдання "Аршанская газета".

Здароўе насельніцтва – адна з галоўных умоў паспяховай рэалізацыі стратэгіі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

Аб павышэнні якасці і даступнасці паслуг аховы здароўя гаварылі падчас сустрэчы.
 Развіццё айчыннай фармаіндустрыі, дэмаграфічная бяспека, кадравы патэнцыял – гэтыя і іншыя пытанні таксама не абышлі ўвагай.

Дэталёва абмяркоўвалі тэмы, якія тычацца вытворчасці і, так званай, "журналісцкай кухні": асобныя аспекты праекта Закона Рэспублікі Беларусь "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь" у частцы новых падыходаў да прававога рэгулявання дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, сучасныя тэндэнцыі ў паліграфіі, развіццё інтэрнэт-прасторы.

"Аршанская газета".